НА ШЭСЬЦІ “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” МІЛІЦЫЯ ЎЖЫЛА СІЛУ ДА ДЭМАНСТРАНТАЎ

Ягор Маёрчык, Менск

Салдаты ўнутраных войскаў пачалі наступаць на калёну. Удзельнікі шэсьця хацелі ісьці да парку Дружбы народаў, але міліцыя не дала дэманстрантам. Людзей было каля 1000-1500, але гэтай колькасьці хапіла, каб перакрыць рух на праспэкце Францішка Скарыны. Спыніўся рух грамадзкага транспарту.

Затым унутраныя войскі пачалі хапаць дэманстрантаў і кідаць іх у аўтобус.