ГАНС-ГЕОРГ ВІК ПРА ПЭРСПЭКТЫВЫ МІСІІ АБСЭ Ў МЕНСКУ

Алена Панкратава, Менск

(Вік: ) “Місія будзе існаваць, паколькі існуе ейны мандат. Канешне, пра разьвіцьцё сытуацыі гаварыць цяжка, аднак, паўтаруся, без прысутнасьці КНГ краіна не застанецца”.

Прызначэньне спадара Гайкена адмысловым пасланьнікам, зразумела, зьвязанае з праблемамі, якія зыходзяць з боку беларускіх уладаў. Афіцыйны Менск блякуе працу КНГ, імкнецца зьменшыць ейныя абавязкі. У гэтым зьвязку Гайкен павінен правесьці з уладамі шэраг адмысловых сустрэчаў. Такім чынам, як кажуць на дыпляматычнай мове, уступіць у сілу асаблівы канал перамоваў. Падкрэсьлю, што пасланьнік у любым выпадку ня ёсьць альтэрнатывай КНГ. Паколькі беларускі рэжым блякуе працу місіі, то АБСЭ дае паўнамоцтвы свайму пасланьніку зьняць гэтую блякаду шляхам перамоваў.