БЫЛЫ ДЫРЭКТАР МЕНСКАГА ТРАКТАРНАГА ЗАВОДУ МІХАІЛ ЛЯВОНАЎ ЗЬВЯРНУЎСЯ ЗЬ ЛІСТОМ ДА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Адвакат Мікалай Шаліма ў гэтай сувязі нагадаў, як у адным зь нядаўніх інтэрвію для дзяржаўных мэдыяў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што арыштаваныя кіраўнікі "асабіста да яго не зьвяртаюцца". Магчыма, мяркуе адвакат, Міхаіл Лявонаў вырашыў "выправіць гэтую памылку".

У найноўшай гісторыі Беларусі ўжо былі выпадкі, калі наўпроставы зварот да Лукашэнкі меў вынікам вызваленьне адрасата з-за кратаў. У прыватнасьці, так выйшаў на волю прадпрымальнік Віктар Лагвінец, вядомы сваімі сувязямі з былым кіраўніком справаў прэзыдэнта Іванам Ціцянковым. Што да зваротаў на імя Лукашэнкі ягоных палітычных апанэнтаў, то пра адказы на гэтыя пасланьні нічога не вядома.