У ГОРАДНІ ПАЧАЛІСЯ СУДЫ НАД ЗАТРЫМАНЫМІ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

На момант перадачы гэтага матэрыялу суд разгледзеў пратаколы адносна двух затрыманых. Раману Рамашку і Міхалу Патрэбу судзьдзя Дземчанка абвесьціў папярэджаньні.

Міліцыя склала таксама пратаколы на двух жыхароў Менску. Гэта намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка і старшыня Сялянскай партыі Яўген Лугін. Суд над імі павінен адбыцца 8-га красавіка.