НА ГАЛОЎНЫМ ВАКЗАЛЕ МЕНСКУ ШУКАЛІ МІНУ

Ул. інф.

У 15.30 невядомы патэлефанаваў ва ўправу транспартнай міліцыі і паведаміў, што будынак вакзалу замініраваны. На вакзале працавалі антытэрарыстычнае злучэньне “Алмаз” МУС Беларусі й спэцаддзелы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, аднак выбуховага прыстасаваньня яны не знайшлі.