У АЎСТРЫЙСКІМ ДРУКУ ПРАЦЯГВАЕЦЦА РЭЗАНАНС З НАГОДЫ ВІЗЫТУ Ў КРАІНУ БЕЛАРУСКАГА КІРАЎНІКА

Ул. інф.

Пад назвай "Казыно-дыпляматыя" венскае выданьне надрукавала таксама некаторыя лісты аўстрыйскіх чытачоў. "Пра што думаў Лео Вальнэр, калі запрашаў у краіну чалавека, зь якім ня хочуць нічога мець супольнага кіраўнікі краінаў Эўразьвязу? Няўжо Аўстрыя разам зь Беларусьсю хоча змагацца за наступную Алімпіяду? Альбо можа Лукашэнку не хапае беларускай рулеткі?" — так піша чытач з гораду Грац Эрых Квас.