СУД АДМОВІЎСЯ ІНДЭКСАВАЦЬ ПЭНСІЮ ШУШКЕВІЧА

Альгерд Невяроўскі, Менск

Судзьдзя Вольга Гусакова прыняла аргумэнты толькі прадстаўнікоў міністэрства, паводле якіх спадар Шушкевіч ня можа атрымліваць дзяржаўную пэнсію. Бо ён ня трапіў у сьпіс тых асобаў, якія атрымліваюць такую пэнсію паводле адпаведнага дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі.

Разам з тым, Шушкевіч можа зьвярнуцца ў органы сацыяльнай апекі з просьбай прызначыць яму звычайную пэнсію па ўзросьце. Станіслаў Шушкевіч сказаў, што ён і не спадзяваўся на станоўчае рашэньне суду ў сваёй справе ў цяперашніх палітычных варунках. Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі мае намер абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.