162 ДНІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ВАХТА ПАМЯЦІ Ў КУРАПАТАХ

Ганна Соусь, Менск

Васіля Парфянкова асудзілі на дзесяць сутак за ўдзел у акцыі Маладога Фронту ў дзень сьвятога Валянціна.

Сёньня ў Курапатах лясьнікі Ждановіцкага лясьніцтва нарэшце пачалі высечку сухіх дрэваў. Абаронцы Курапатаў мяркуюць, што цяпер дроваў ім хопіць для ацяпленьня намёту аж да лета.