БЕЛАРУСКА-ГАБРЭЙСКІ КАМПАЗЫТАР СТАЎ АХВЯРАЙ ТЭРАКТУ Ў ІЗРАІЛІ

Міхал Стэльмак, Менск

Аркадзь Гураў быў музыкантам, сябрам Беларускага саюзу кампазытараў. Вось што паведаміў пра падрабязнасьці забойства настаўнік Гурава, вядомы беларускі кампазытар Зьміцер Смольскі:

(Смольскі: ) "Ён там жыў на пасяленьні побач з Ерусалімам. Ехала жанчына, да яе ў машыну сеў Гураў і яшчэ адзін з пасяленьня. Ну і іх па дарозе з аўтамата расстраляў тэрарыст.

У яго чацьвёра дзяцей засталіся. Ён быў таленавіты, прафэсійны. На замову ерусалімскага аркестру ён напісаў там сымфанічны твор. Пісаў ён і камэрныя творы. Яго добра ведалі ўсе музыканты, ён быў тут у нас сябрам Саюзу кампазытараў. Ён быў вельмі адукаваны чалавек, вельмі добра ведаў літаратуру — заходнюю, беларускую. Добра валодаў беларускай мовай”.