У КУРАПАТАХ АДНАЎЛЯЕЦЦА БУДАЎНІЦТВА ПРАВАСЛАЎНАЙ КАПЛІЦЫ

Ганна Соусь, Менск

Некалькі гадоў таму мітрапаліт Філарэт блаславіў узьвядзеньне гэтай капліцы, але будаўніцтва было прыпыненае. Цяпер праваславаўная царква мае ўзгоднены з будаўнікамі й эколягамі праект стварэньня капліцы й добраўпарадкаваньня тэрыторыі. Чакаецца, што ў капліцу будзе праведзенае сьвятло й тэлефонная сувязь.