НАРОДНАЯ ГРАМАДА ХОЧА ПРАВЕСЬЦІ ДЭМАНСТРАЦЫЮ 15 САКАВІКА

Любоў Лунёва, Менск

Сацыял-дэмакраты плянуюць сабрацца ў 17.30 на плошчы Якуба Коласа, прайсьці па праезнай частцы праспэкту Францішка Скарыны да вуліцы Янкі Купалы й спыніцца ля будынка Опэрнага тэатру.

Яны разьлічваюць вывесьці на вуліцы да 10 000 чалавек.

Адказны за правядзеньне дэманстрацыі Віталь Малашка паведаміў Радыё Свабода, што незалежна ад рашэньня Менгарвыканкаму, акцыя адбудзецца адпаведна з вызначаным маршрутам.