У ГОМЕЛІ ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ З НАГОДЫ СЬМЕРЦІ ПЯЦІ РАБОТНІКАЎ

Казімер Яноўскі, Гомель

Тры рабочыя памерлі ў лякарні хуткай мэдычнай дапамогі, яшчэ два — у абласным клінічным шпіталі.

Паводле папярэдніх зьвестак, рабочыя атруціліся дыхлёрэтылам, растваральнікам плястмасаў, які яны спажылі як сьпіртовы напой.