БОЛЬШАСЬЦЬ СЯБРАЎ ПРЭЗЫДЫЮМУ ФЭДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ – ЗА АДСТАЎКУ ГАНЧАРЫКА

Ул.інф.

Сёньня на сваім неафіцыйным паседжаньні большасьць сябраў прэзыдуюму Фэдэрацыі Прафсаюзаў выказаліся за адстаўку Ганчарыка. Сам Уладзімер Ганчарык цяпер знаходзіцца ў Маскве.

Афіцыйнае паседжаньне прэзыдуюму адбудзецца заўтра.