ПАСТАНОВУ ЎРАДУ БЕЛАРУСІ ПРА ЗАБАРОНУ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ПЕРАЛІЧЭНЬНЯ ПРАФСАЮЗНЫХ СКЛАДАК КРЫТЫКУЮЦЬ РАСЕЙСКІЯ ПРАФСАЮЗЫ

Міхал Стэльмак, Менск

Расейскія прафсаюзныя аб'яднаньні зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, ураду і Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі з заклікам паўплываць на ўлады Беларусі ў гэтым пытаньні.