СЬВЕДКІ ВЫКРЫВАЮЦЬ ТРЫВАЛЫЯ СУВЯЗІ ІГНАТОВІЧА СА СПЭЦСЛУЖБАМІ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Адзін са сьведкаў пацьвердзіў існаваньне трывалых сувязяў былога спэцназаўца Ігнатовіча са спэцслужбамі Беларусі. У прыватнасьці, ён засьведчыў, што Ігнатовіч падчас нападаў на грамадзянаў карыстаўся пасьведчаньнем спэцпадразьдзелу "Алмаз" новага ўзору, хаця ўжо даўно быў адтуль звольнены.

Таксама было засьведчана, што групоўка Ігнатовіча лёгка здабывала сапраўдныя нумары аўтамабіляў і не баялася затрыманьняў падчас апэрацыяў міліцыі "Плян перахоп".