У АСІПОВІЧАХ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ АДМОВІЛІСЯ РЭГІСТРАВАЦЬ РАЁННЫ КЛЮБ ВЫБАРШЧЫКАЎ І ЯГОНЫЯ ВЯСКОВЫЯ СУПОЛКІ

Міхал Стэльмак, Менск

Вось што паведаміў сёньня на гэты конт нашаму радыё старшыня клюбу Альбэрт Яўменаў:

(Яўменаў: ) "У нас тут шмат сяброў. У нас тут ёсьць малая вёска Лучыцы Залоскага сельскага савету, дык там створаная суполка з 7 чалавек. Мы мяркуем увесь раён пакрыць, усе выбарчыя ўчасткі — менавіта гэтага яны палохаюцца. Яны патрабуюць, каб нанова пажарнікі й санэпідэмстанцыя зрабілі праверку. Патрабаваньні да будынку таксама сталі больш жорсткія — цяпер чамусьці абавязкова мусіць быць два ўваходы і гэтак далей. Карацей кажучы, абкладаюць "чырвонымі сьцяжкамі" як толькі могуць".

Паводле словаў Альбэрта Яўменава, галоўным ініцыятарам гэтага перасьледу асіповіцкіх апазыцыянэраў стаў старшыня мясцовага райвыканкаму Віктар Шчэцька.