У ГАДАВІНУ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ СЬЦЯГІ ЗАЛУНАЛІ Ў БАРЫСАВЕ

Алесь Мікалайчанка, Барысаў

апярэдадні недалёка ад згаданага мэмарыялу ў гэтак званых "барысаўскіх Курапатах" яны паклалі кветкі да чатырохмэтровага бярозавага крыжа, усталяванага тут нядаўна на знак памяці па расстраляных энкавэдыстамі земляках. Затым правялі мітынг у гонар слуцкіх герояў і, нарэшце, урачыста прынялі ў шэрагі руху "Зубр" 8 юнакоў. Хлопцы пакляліся перад бел-чырвона-белым сьцягам верна служыць Бацькаўшчыне, як гэта ўвосень 1920 года рабілі слуцкія стральцы.