АДМІНІСТРАЦЫЯ МТЗ ЗАБРАЛА ОФІС СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ

Міхал Стэльмак, Менск

Трактаразаводская суполка, у якой зараз 65 сяброў прафсаюзу, вось ужо 3 гады спрабуе легалізаваць сваю дзейнасьць на прадпрыемстве. Аднак беспасьпяхова. Як лічыць спадар Козел, незаконныя дзеянні кіраўніцтва МТЗ ухваляе Партызанскі райвыканкам і ўлада ў цэлым. Пра чарговае парушэньне сваіх правоў Свабодны прафсаюз зьбіраецца паінфармаваць міжнародныя структуры і, найперш, Міжнародную арганізацыю працы.