ЗАВЕДЗЕНАЯ ЯШЧЭ АДНА СПРАВА СУПРАЦЬ НЯДОБРАСУМЛЕННЫХ МІЛІЦЫЯНТАЎ

Любоў Лунёва, Менск

Іх абвінавачваюць у тым, што яны двойчы замест таго, каб адрэагаваць на выклік і выехаць на месца разбойнага нападу засталіся ў сваіх кабінэтах і напісалі рапарты пра тое, што нібыта выканалі свой прафэсійны абавязак. Між тым, падчас інцыдэнтаў, якія праігнаравалі міліцыянты, былі ахвяры.

Калі справа дойдзе да суду, міліцыянты могуць апынуцца за кратамі.