КНГ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ АПЭРАТЫЎНА АДРЭАГАВАЛА НА ПАДЗЕІ Ў КУРАПАТАХ

Уладзімер Глод, Менск

Паводле супрацоўніцы КНГ Бэаты Разуміловіч, якая была непасрэднай сьведкай згаданых сутыкненьняў, справаздачу даслалі, каб сьвет апэратыўна даведаўся пра падзеі ў Курапатах.

Спадарыня Разуміловіч падкрэсьліла, што КНГ АБСЭ ў гэтым выпадку вырашыла не чакаць, пакуль надыдзе час для звычайнай справаздачы.