МЕНСКІ ГАРВЫКАНКАМ НЕ ДАЗВОЛІЎ ДЭМАКРАТЫЧНЫМ ПРАФСАЮЗАМ ПІКЕТ

Міхал Стэльмак, Менск

Актывісты Кангрэсу зьбіраліся пратэставаць супраць парушэньня правоў прафсаюзаў.У прыватнасьці, удзел у пікеце, як паведаміў нашаму радыё віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімер Макарчук, мелі намер браць рабочыя тых прадпрыемстваў, дзе ўлады і наймальнікі не дазваляюць рэгістраваць прафсаюзныя суполкі.