АМБАСАДАР ТАЛІБАЎ У ПАКІСТАНЕ: НЯПРАЎДА, ШТО РАЗБУРАНАЯ СУПРАЦЬПАВЕТРАНАЯ АБАРОНА АФГАНІСТАНУ

Радыё Свабода

(Заеф: ) “Сьцьвярджэньне Буша, што яны знішчылі супрацьпаветраную абарону іслямскай рэспублікі Афганістан, - няпраўда. Амэрыканскія самалёты лятаюць вельмі высока, і яны знаходзяцца па-за радыюсам дзеяньня сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія мы маем.

Як вы ведаеце, мы ня маем такіх сучасных сродкаў супрацьпаветранай абароны. Аднак, гэта няпраўда, што яны зьнішчылі нашую здольнасьць абараняцца”.