ІВОНКА СУРВІЛЛА: МЫ ПАВЕРЫЛІ Ў НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ТОЛЬКІ ТАДЫ, КАЛІ ГЭТЫЯ СЫМБАЛІ СТАЛІСЯ ДЗЯРЖАЎНЫМІ

Радыё Свабода.

(Сурвілла: ) “Беларусы ва ўсім вольным сьвеце жывуць пад знакам бел-чырвона-белага сьцягу і Пагоні. Для нас іншых нацыянальных сымбаляў няма і ніколі не было. У нашых памяшканьнях, ва ўсіх беларускіх цэнтрах Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг займаюць пачэснае месца. У Таронце, найвялікшым горадзе Канады, бел-чырвона-белы сьцяг вывешваецца на плошчы ў цэнтры гораду перад гарадзкой управай кожны год, 25 сакавіка, у дзень нашага найвялікшага нацыянальнага сьвята. І нашыя людзі зьбіраюцца там, каб пацешыць сэрца, гледзячы на наш прыгожы бел-чырвона-белы сьцяг. Дзясяць гадоў таму мы паверылі ў незалежнасьць Беларусі, толькі калі гэтыя сымбалі – сьцяг і Пагоня – сталіся дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі”.