МІЛІЦЫЯ БЕРАСЬЦЯ ПЕРАСЬЛЕДУЕ АГІТАТАРАЎ ГАНЧАРЫКА, А ЗА ЛУКАШЭНКУ ПРЫЕХАЎ АГІТАВАЦЬ КАСМАНАЎТ КЛІМУК

Алег Супрунюк, Берасьце

У берасьцейскiм штабе Ўладзiмера Ганчарыка паведамiлi, што мiлiцыянты не дазваляюць ладзiць так званыя iнфармацыйныя пiкеты, падчас якiх сярод выбаршчыкаў распаўсюджваюцца друкаваныя матэрыялы пра кандыдата на пасаду прэзыдэнта. Адну з такiх акцыяў каля прахадной акцыянэрнага таварыства "Дываны Брэста" учора спрабаваў сарваць кiраўнiк прадпрыемства Сяргей Федарук. Ён перакуліў перадвыбарчы стэнд, некалькi разоў ударыў нагой, пасьля чаго хутка пайшоў на прахадную. Актывiсты штабу Ганчарыка сёньня накiравалi заяву ў пракуратуру Маскоўскага раёну Берасьця, у якой патрабуюць прыцягнуць спадара Федарука да адказнасьцi за парушэньне выбарчага заканандаўства.

3 верасьня ў Берасьцi павiнна была адбыцца сустрэча з выбаршчыкамi Сяргея Гайдукевiча. Але ў вызначаны час у актавай залi Палацу прафсаюзаў зьявiўся ягоны першы намесьнiк па Лiбэральна-дэмакратычнай партыi Аляксандар Рабатай. Ён адразу заявiў, што Гайдукевiч ня здолеў прыехаць на гэтую сустрэчу, бо "краiна знаходзiцца на парозе дзяржаўнага перавароту".

Гаворыць Аляксандар Рабатай:

(Рабатай:) "Калi Цэнтральная выбарчая камiсiя, якая фактычна зьяўлецца асноўным ворганам у вызначэньнi, хто павiнен быць пры ўладзе, ня можа абавязаць дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, якiя ня хочуць выконваць рашэньнi Цэнтральнай выбарчай камiсii, пра што можна гаварыць? Можна гаварыць аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту перш за ўсё групай Замяталiна i некаторымi групоўкамi вакол Лукашэнкi".

Спадар Рабатай таксама паведамiў, што цяперашнiя ўлады не дазваляюць разьмяшчэньне агiтацыйных матэрыялаў Сяргея Гайдукевiча ў ажыўленых месцах.

Тым часам для агiтацыi за Аляксандра Лукашэнку ўлады выкарыстоўваюць у працоўны час самыя вялiкiя памяшканьнi. Напрыклад, у Берасьцейскiм дзяржунiвэрсiтэце ўчора студэнтаў зьнялi з заняткаў i загадалi прыйсьцi на сустрэчу з агiтатарамi, сярод якiх вызначаўся былы касаманаўт Пётар Клiмук. Паколькi cпадар Клiмук ёсьць грамадзянiнам Расеi, назiральнiкi лiчаць ягоны ўдзел у агiтацыйнай кампанii парушэньнем закону.