У МЕНСКУ ПАЧАЎСЯ СУД НАД ГРАМАДЗЯНІНАМ ЗША

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пэрыелу, у прыватнасьці, закідаюць незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы, за што прадугледжваюць пакараньне да 15 гадоў турмы. Між тым, Чарльз Пэрыела гэтага абвінавачаньня не прызнае. Ён згодны толькі з тым, што ў сваёй кватэры захоўваў і ўжываў марыхуану, якая ў сьвеце ня лічыцца цяжкім наркотыкам.

Варта дадаць, што арыштаваў амэрыканскага грамадзяніна і давёў ягоную справу да суду КГБ Беларусі. З чэрвеня гэтага году і дасёньня Чарльза Пэрыелу трымаюць у сьледчым ізалятары КГБ — у так званай "амэрыканцы".