СУДОВЫ ШТРАФ – ЗЬБІРАЛЬНІКУ ПОДПІСАЎ ЗА ДОМАША Ў СЬВЕТЛАГОРСКУ

Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Ужо пасьля афіцыйнай праверкі подпісаў у выбарчую камісію зьвярнуўся 38-гадовы сьветлагорац Ігар Качамазаў. Ён паскардзіўся на тое, што не ставіў подпіс у аркушы за Домаша.

Судзьдзя ня стала прызначаць графалягічную экспэртызу, а аштрафавала зборшчыка подпісаў на 5 мінімальных заробкаў.

Сам спадар Козенцаў лічыць, што ўлады шукаюць любую зачэпку, каб скампрамэтаваць яго ў вачах гараджанаў.

Аляксей Козенцаў узначальвае Свабодны прафсаюз буйнейшага ў горадзе аб’яднання “Хімвалакно”.