ЗША ГАТОВЫЯ АКАЗАЦЬ ДАПАМОГУ НЕЗАЛЕЖНАЙ КАМІСІІ ПА РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНІ ЗЬНІКНЕНЬНЯЎ ВЯДОМЫХ У БЕЛАРУСІ ЛЮДЗЕЙ

Ян Мацур, Прага

"Сем'і зьніклых бязь вестак людзей і народ Беларусі маюць права ведаць праўду аб тым, што адбылося, - сказала спадарыня Джонс. - Шчыра кажучы, давер да следзтва быў падарваны нядаўнімі прызнаньнямі саміх сьледчых. Мы ўжо заяўлялі беларускім уладам, што прафэсійныя сьледчыя з ЗША маглі б прыняць удзел у кансультацыях зь беларускімі калегамі. Улады Беларусі, аднак, адмялі і гэтую магчымасьць".
Як вядома, 9 ліпеня да міжнароднай супольнасці з заклікам стварыць незалежную камісію для расьсьледаваньня зьнікненьня людзей зьвярнуліся жонкі беларускіх палітыкаў, якія зьніклі бязь вестак. Паводле слоў спадарыні Джонс, ЗША будуць радыя прадаставіць такой камісіі неабходную тэхнічную дапамогу.