ШЧУКІНА ПЕРАВЯЛІ Ў ЖОДЗІНСКІ СІЗА

Любоў Лунёва, Менск

Лічыцца, што ў жодзінскім сьледчым ізалятары самыя жорсткія ўмовы ўтрыманьня, роўныя катаваньням.

У Камітэце выкананьня пакараньняў адвакатцы Шчукіна не патлумачылі, чаму ейнага падабароннага этапавалі зь Менску ў горшае месца. Беларуская асацыяцыя журналістаў будзе намагацца, каб Шчукіну, які працуе карэспандэнтам "Народнай волі", зьмянілі ўмовы ўтрыманьня.