ЛЕАНІД КУЧМА ВЫКЛЮЧЫЎ МАГЧЫМАСЬЦЬ УСТУПЛЕНЬНЯ ЎКРАІНЫ Ў БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКІ САЮЗ

Ул. інф.

Як паведамляе Расейскае Інфармацыйнае Агенцтва “Новости”, Кучма заявіў, што галоўным прыярытэтам яго краіны зьяўляецца пэрспэктыўнае сяброўства Украіны ў Эўразьвязе. Гаворачы аб пэрспэктывах уступленьня новых краінаў у НАТО, Кучма сказаў, што для Ўкраіны гэтае пытаньне не актуальнае.