СУДЫ НАД УДЗЕЛЬНІКАМІ ПІКЕТУ 18 ТРАЎНЯ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Лагутоў быў прызнаны судом невінаватым, ягоную справу судзьдзя Тацяна Паўлючук закрыла.

У справе Віктара Кавешнікава судзьдзя не задаволілася матэрыяламі, якія былі падрыхтаваныя міліцыяй, і запатрабавала відэастужку падзеяў. Слуханьні адклалі на 12 чэрвеня. Адвакатка Вера Страмкоўская мяркуе, што Віктара Кавешнікава таксама апраўдаюць.