ІВАН НАВУМЕНКА: Я ЗАДАВОЛЕНЫ СЁНЬНЯШНЯЙ УЛАДАЙ У БЕЛАРУСІ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

(Навуменка: ) “Трэба было сказаць, дзе ён тыя мільёны дзеў. Разумееце, усякая ўлада ад Бога. Ну што ўладу крыткаваць… Сам ён пацярпеў фіяска (і ня толькі ён)… А тады ківаюць на ўладу – улада вінаватая, якая ня дала ім разгарнуцца. Нармальная ўлада – дзейнічае, езьдзіць, і ўсё ж мы неяк існуем. Калі плошча Незалежнасьці… яна ня можа быць бяз нафты, бяз вуглю, без энэргарэсурсаў, а гэта ўлада ўсё ж дабывае… Больш-менш забясьпечвае нас. Так што я ня ў крыўдзе. Вось я зь ліку такіх”.