У БАРАНАВІЧАХ ЗАБАРОНЕНЫ ПІКЕТ АГП

Алесь Горбач, Баранавічы

Акцыя мусіла была б нагадаць жыхарам гораду пра зьнікненьне Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама падштурхнуць улады да актыўнага пошуку гэтых людзей.

Пікет не дазволілі з той прычыны, што арганізатары захацелі правесьці акцыю блізу гарадзкога аадзелу ўнутраных справаў і ўпраўленьня КГБ. Гарвыканкам жа яшчэ ў 1998-м годзе вызначыў месцы для мітынгаў і пікетаў толькі ў гарадзкім парку культуры і адпачынку.