ПРА ГАДАВІНУ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЮРЫЯ ЗАХАРАНКІ НЕ ЗАБЫВАЕ ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТ ЗША.

Вашынгтон

У сваім выступе на брыфінгу ў Дзярждэпартамэньце ЗША Рычард Баўчэр, у прыватнасьці, сказаў:

(Баўчэр: ) "Генэрал Юры Захаранка, былы міністар унутраных справаў Беларусі, зьнік два гады таму, і няма інфармацыі наконт таго, каб рабіліся сур'ёзныя спробы расьследваць ягонае зьнікненьне".