19:30 АМБАСАДА ЗША Ў МЕНСКУ ВЫСТУПІЛА СЁНЬНЯ З ЗАЯВАЙ З НАГОДЫ ГАДАВІНЫ ЧАРНОБЫЛЮ

ул. інф.

“Гэта была трагедыя, наступствы і ліквідацыя якой ня ведаюць межаў,” – адзначаецца ў дакумэнце.

Далей у заяве сказана, што праз увесь час пасьля катастрофы Злучаныя Штаты і шэраг няўрадавых арганізацыяў краіны аказвалі актыўную падтрымку аздараўленьню беларусаў і агульнаму выпраўленьню сытуацыі ў краіне. Толькі леташняя дапамога ЗША ацэньваецца ў больш як 15 мільёнаў даляраў.

“Кожны год, – гаворыцца ў заяве, – такія амэрыканскія арганізацыі як “Сіці Хоўп” і Амэрыканскі Альянс “Дзеці Чарнобылю” дасылаюць у Беларусь дапамогу і добраахвотнікаў ды выпраўляюць тысячы дзяцей з забруджаных тэрыторыяў на лячэньне ў Злучаныя Штаты. Цяпер урад ЗША завяршае рэканструкцыю лякарні ў Гомелі, якая каштуе 450 тысячаў даляраў”.

“Мы ўпэўненыя, – гаворыцца напрыканцы заявы, – што калі беларуская эканоміка будзе стаяць на моцнай рынкавай аснове, беларускія ўлады будуць здольныя рэгулярна выдаткоўваць больш рэсурсаў на гэтыя мэты”.