19:00 ШЭСЬЦЕ ПРАЙШЛО БЕЗ ЭКСЦЭСАЎ

Віталь Цыганкоў, Менск

(Цыганкоў: ) “Калёна прыйшла да Акалэдэміі Навук і пачаўся невялікі мітынг. Яго вядзе намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту Вячаслаў Сіўчык. Можна падвесьці папярэднія вынікі. Акцыя адбылася спакойна, ніякіх інцыдэнтаў да ГЭТАГА моманту не было, настрой сумны і ўрачысты. Я перадаю тэлефон аднаму з арганізатараў Чярнобыльскага Шляху 2001, кіраўніку фракцыі “За адзінства” БСДП (Народная Грамада) Аляксею Каралю.

Аляксей, чаму, на Вашую думку, улады выбралі такі варыянт адказу на сёньняшнюю акцыю – яны ніяк ня ўмешвалія, удзельнікі спакойна прайшлі па праспэкце Скарыны і пачалі мітынг?”

(Кароль: ) “На гэты момант сапраўды ўсё адбылося спакойна і мірна. Сёньняшняя акцыя, на мой погляд, толькі пацьвярджае заўсёдныя мірныя намеры беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Калі ёй не перашкаджаць, калі ня ставіць ланцугі АМОНу, калі не цкаваць людзей, то акцыі адбываюцца мірна і спакойна. Апазыцыя ніколі не шукала сутычак, ніколі не шукала крыві, гэта толькі зімоўскія так нас бэсьцяць па беларускім тэлебачаньні. Яшчэ адна з прычынаў – намер гарадзкой міліцыі правесьці акцыю спакойна. Сёньня раніцай у нас адбыліся перамовы з кіраўніком УУС менгарвыканкаму і зь яго намесьнікам – генэралам Разам і палкоўнікам Саланцом. Гэта былі не перамовы, а размова, дзе мы пацьвердзілі сваі намеры правесьці акцыю мірна, не парушаць міру і спакою. Я думаю, што паўплывала і тое, што адзін з нашых варыянтаў прадугледжваў падачу пэтыцыі ад навукоўцаў – зайсьці з боку Нямігі і тэатру музкамэдыі. Таму, калі мы прапанавалі маршрут да Акадэміі Навук, то ён здаўся ім больш бясьпечным для ўладаў”.