ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЯШЧЭ АДНОЙ УДЗЕЛЬНІЦЫ СЬВЯТКАВАНЬНЯ 25 САКАВІКА

Любоў Лунёва, Менск

Ніну Ярмалінскую затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі шэсьця і на наступны дзень прывезьлі ў суд. Ніна Ярмалінская амаль дзьве гадзіны правяла ў калідоры суду, а потым, не дачакаўшыся судовага паседжаньня, зьехала дадому, у Салігорск. Супрацоўнікі міліцыі толькі днямі ўзгадалі, што не далічыліся аднаго з затрыманых, і выклікалі Ніну Ярмалінскую ў суд ізноў.

Праз Цэнтральны суд павінны прайсьці яшчэ 8 удзельнікаў апазыцыйнай акцыі, якіх затрымалі 25 сакавіка.