МАЛАДЫ ФРОНТ У НЕЗВЫЧАЙНЫ СПОСАБ ПАВІНШАВАЎ ЗЬ ВЯЛІКАДНЕМ ПАЛІТЫЧНУЮ ЭЛІТУ КРАІНЫ

Альгерд Невяроўскі, Менск

Маладафронтаўцы падаравалі відэакасэту зь фільмам "Ісус", кнігу зь бел-чырвона-белым сьцяжком і надпісам "Беларусь для Хрыста" ды сувэнірныя велікодныя яйкі Сямёну Домашу, Міхаілу Чыгіру, Уладзімеру Ганчарыку, Паўлу Казлоўскаму, Вінцуку Вячорку, Вячаславу Сіўчыку, Зянону Пазьняку, а таксама — Аляксандру Лукашэнку, Міхаілу Мясьніковічу, Уладзімеру Ярмошыну, Віктару Шэйману, Уладзімеру Навумаву і Ўралу Латыпаву.

Паводле лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, мэта гэтай акцыі — заклікаць прадстаўнікоў розных палітычных лягераў у год прэзыдэнцкіх выбараў кіравацца ў сваёй дзейнасьці хрысьціянскай маральлю й прынцыпамі дзеля дабра беларускага народу.