Згодна зь міліцэйскім пратаколам ён зьяўляўся ўдзельнікам несанкцыянаванага шэсьця 25 сакавіка, аднак судзьдзя Дзьмітры Дземчанка ўважае, што правіна Мальчыка была больш значнай.
Судзьдзя вырашыў вярнуць пратакол у міліцыю, каб там склалі іншы, больш жорсткі паводле зьместу. Дзьмітры Дземчанка лічыць, што міліцыянты павінны кіравацца артыкулам 167 прым. Адміністрацыйнага кодэксу. Тым самым Сяргей Мальчык будзе прызнаны вінаватым у паўторным парушэньні парадку пры арганізацыі і правядзеньні шэсьця, зьдзейсьненым на працягу году. Летась за сьвяткаваньне Дня Волі Сяргей Мальчык атрымаў 10 сутак арышту.