Навіны 21 сьнежня 2000 г.

Кастусь Бандарук

Мы пазванілі да аналітыка Freedom House Аманды Шнэтцэр, якая брала ўдзел у напісаньні разьдзелу пра Беларусь у штогадовай справаздачы. Яе камэнтар.

(Шнэтцэр: ) "Сытуацыя ў Беларусі вельмі дрэнная. 2000 год быў годам працягу парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, працягу старой палітыкі Лукашэнкі. Ёсьць дзьве або тры сфэры, у якіх рэжым Лукашэнкі ня выявіў ніякіх зрухаў да лепшага. Перш за ўсе гэта палітычныя правы і грамадзянскія свабоды.

Я была ў Беларусі. Гэтая краіна надалей застаецца несвабоднай краінай. Сытуацыя вакол парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку была вельмі дрэнная. Апазыцыя і міжнародная супольнасьць спадзяваліся, што абяцаньні Лукашэнкі, зробленыя яшчэ перад выбарамі, будуць выкананыя, аднак улады нічога ня выканалі. Падсумоўваючы, можна сказаць, што выбары не былі ані свабодныя, ані справядлівыя".

Гутарыў