Навіны 30 жніўня 2000 г.

Вольга Караткевіч

Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Вінцук Вячорка з нагоды сёньняшняга рашэньня тэхнічнай канфэрэнцыі заявіў нашаму карэспандэнту ў Вене наступнае:

(Вячорка: ) "Я думаю, што задача, якую ставіў Лукашэнка перад сваёй дэлегацыяй – дамагчыся прысылкі назіральнікаў – гэтай дэлегацыяй ня выкананая. Міжнародныя назіральнікі прысланыя ня будуць на лукашэнкаўскія выбары ў кастрычніку 2000 году. Гэтае дамаганьне, патрабаваньне рабіла і Масква – у кулюарах мы дазналіся пра селязьнёўскія званкі, мы ведаем, што былі разасланыя лісты міністра замежных справаў Расеі Іванова. Урэшце, дэлегацыі так званага СНД і Парлямэнцкай асамблеі СНД, якія ўпершыню прысутнічалі на такога кшталту тэхнічных канфэрэнцыях, занялі асобную пазыцыю і маюць тут асобнае меркаваньне – яны стратэгічна не згадзіліся з 8-м пунктам, дзе гаворыцца, што прысутнасьць эўрапейскіх структураў у Беларусі падкрэсьлівае, якое значэньне Эўропа надае Беларусі, але гэта не азначае прызнаньня вынікаў выбараў альбо прызнаньня іх дэмакратычнымі".

Гутарыла