Навіны 30 жніўня 2000 г.

Вольга Караткевіч, Вена

Рашэньне паслаць у Беларусь тэхнічную ацэначную місію камэнтуе кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс Георг Вік.

(Вік) "Мы прынялі рэкамэндацыі, якія заўтра будуць абмяркоўвацца 54-ма краінамі Пастаяннай рады АБСЭ, але па-сутнасьці, тыя міжнародныя інстытуцыі, якія былі ўцягнутыя ў працэс дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі, будуць надалей адыгрываць вядучую ролю і будуць прысутныя на выбарах".

(Карэспандэнтка: ) "Дык усё ж ці будуць міжнародныя назіральнікі?"

(Вік) "Выбары адбудуцца, і будзе адпаведны нагляд з боку міжнародных інстытуцыяў".

Гутарыла