Навіны 13 чэрвеня 2000 г.

Любоў Лунёва, Менск

Сёньня гарадзкі суд Менску павінен быў вынесьці прысуд у крымінальнай справе лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна.

Аднак гэтага не адбылося. Ураніцу судовая сакратарка патэлефанавала Статкевічу й паведаміла, што прысуду давядзецца чакаць да наступнага панядзелка. Прычыны адтэрміноўкі ў судзе назваць адмовіліся.