Навіны 06 красавіка 2000 г.

Алег Жукоўскі, Віцебск

Каардынацыйная Рада віцебскіх дэмакратычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў замовіла ў праваслаўным Пакроўскім саборы горада паніхіду на гадавіну са дня сьмерці выдатнага беларускага палітычнага дзеяча Генадзя Карпенкі.

Сёньня на паніхідзе прысутнічалі прадстаўнікі Руху БНФ "Адраджэньне", Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Гарамада", Аб'яднанай Грамадзянскай партыі, Віцебскай філіі фонду імя Льва Сапегі ды іншых недзяржаўных арганізацыяў.