Навіны 28 сакавіка 2000 г.

З нагоды затрыманьня 35 журналістаў пад час дэманстрацыі ў Менску 25 сакавіка Эма Грэй, каардынатар Міжнароднага камітэту ў падтрымку журналістаў, выступіла з адпаведнай заявай.

Яна заклікала беларускія ўлады дакладна расьсьледаваць інцыдэнт:

"Мы выказваем абурэньне з нагоды незаконнага затрыманьня журналістаў, якія зьбіраліся апісваць мірную дэманстрацыю апазыцыі. Мы патрабуем ад беларускіх уладаў расьсьледаваць факты жорсткасьці з боку міліцыі і прыцягнуць да адказнасьці тых, хто вінаваты ў гэтым".