Навіны 19 студзеня 2000 г.

Міхал Стэльмак, Менск

19 студзеня адміністрацыйная камісія Савецкага раённага выканаўчага камітэту Менску разгледзела справу намесьніка старшыні суполкі Свабоднага прафэсійнага зьвязу МАЗу Зьміцера Пліса.

Ён абвінавачваны ў незаконным распаўсюджваньні сярод працаўнікоў заводу ўлётак, скіраваных, як лічаць ўлады, на дэстабілізацыю становішча ў працоўным калектыве.

Камісія прызнала Зьміцера Пліса парушальнікам дзейнага Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях і пакарала яго 1,5-тысячным (у дэнамінаваных рублях) штрафам.