Навіны 24 верасьня 1999 г.

Сяргей Навумчык, Прага

Эўрапейскі Зьвяз зьвярнуўся ўчора да беларускіх уладаў з заклікам зрабіць усё неабходнае дзеля вышуку Віктара Ганчара…

У заяве Эўрапейскага Зьвязу нагадваецца, што да гэтага часу невыдомы й лёс былой старшыні Нацыянальнага банку Тамары Віньнікавай і экс-міністра Юрыя Захаранкі.

Сусьветныя інфармацыйныя агэнцыі паведамляюць, што жонка віцэ-сьпікэра парлямэнту Віктара Ганчара накіравала зварот да прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, у якім просіць яго зьвярнуць увагу на лёс беларускіх апазыцыйных палітыкаў.