Сёньня

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі выступіў сёньня з заявай ў справе выбараў у так званую “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка.

15 кастрычніка, – гаворыцца, ў прыватнасьці, ў заяве, – ў Беларусі скончыўся першы акт сацыяльнай трагікамэдыі пад назвай выбары ў так званы Нацыянальны Сход, які зьяўляецца кішэнным органам дыктатара. Я ўжо неаднаразова заяўляў, што так званыя выбары ня могуць лічыцца легітымнымі з самага пачатку…

…Галасаваньне паказала, што дыктатарскі рэжым ужо ня мае падтрымкі народа, які, будучы маральна прыніжаным і даведзеным да галечы, па-сутнасьці праігнараваў так званыя выбары, нягледзячы на падман, подкуп і пагрозы з боку дыктатарскага рэжыму…

…Са становішча, якое склалося, ёсьць толькі адно законнае выйсьце: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, як адзіны легітымны заканадаўчы і вышэйшы прадстаўнічы ў краіне орган, што зноў пацьвердзілі прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, павінен неадкладна прыступіць да фармаваньня Часовага ўраду нацыянальнага даверу, які б замяніў збанкрутаваную групу асобаў, якая ўтрымліваецца незаконна і працуе на ліквідацыю незалежнасьці Беларусі…Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь гатовы, згодна з канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, узяць на сябе ўсю адказнасьць і прыступіць на гэты конт да перамоваў з усімі зацікаўленымі сіламі ў захаваньні незалежнасьці Беларусі і вяртаньні яе на дэмакратычны шлях разьвіцьця…

17 кастрычніка 2000 года.

Сямён Шарэцкі,
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь