Сёньня

У Ленінскім, Фрунзэнскім і Савецкім судох Менску чарговы раз былі сарваныя слуханьні сямі адміністрацыйных справаў затрыманых распаўсюднікаў агітацыйнае літаратуры ў падтрымку байкоту выбараў.

Судовыя паседжаньні адкладзеныя з прычыны адсутнасьці сьведкаў з боку міліцыі.

Усе гэтак званыя “парушальнікі” працягваюць дысцыплінавана наведваць суды. Сярод іх шмат студэнтаў, які вымушаныя прапускаць заняткі. Прадстаўнікі АБСЭ таксама кожны раз прыяжджаюць у суд і канстатуюць гэтую сытуацыю.

Любоў Лунёва, Менск