Сёньня

Сёньня на Меншчыне сустрэчы з выбаршчыкамі адбыліся ў Слуцку, Салігорску, Жодзіне. Адбыліся i затрыманьні.

Паводле апошніх зьвестак, у Салігорску міліцыянты затрымалі групу арганізатараў акцыі на чале зь лідарам філіі партыі БНФ Анатолем Лобанам. Суд над імі адбудзецца на пачатку наступнага тыдня.

У Жодзіне група прадстаўнікоў РНЕ на вачох міліцыянтаў і публікі жорстка зьбіла 14-ці гадовага маладафронтаўца Алеся Лапіцкага – сына кіраўніка філіі БНФ Аляксея Лапіцкага.

Алесь Мікалайчанка, Барысаў