Сёньня

У Віцебску сёньня сябры Маладога Фронту ды партыі БНФ зладзілі несанкцыянаванае шэсьце.

Скандуючы лёзунгі, трымаючы бел-чырвона-белыя сьцягі ў руках, з бел-чырвона-белымі стужкамі на галовах і з запаленымі сьвечкамі ў руках калёна з 20 чалавек прайшла па віцебскіх вуліцах ад помніка Ўладзімеру Караткевічу да крыжа Сьвятога Язафата Кунцэвіча на Ўсьпенскай горцы.

Міліцыя ніяк не перашкодзіла віцеблянам далучыцца да агульнабеларускай моладзевай акцыі.